Ад выбухаў у Іраку загінулі не меней за 60 чалавек

Як перадае ВВС, у Багдадзе выбухі адбыліся ў месцах збору шыіцкіх паломнікаў. Яны збіраліся для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных угодкам смерці сёмага імама Мусы Казіма, якога шыіты лічаць спадчыннікам прарока Мухамеда. Памінальныя мерапрыемствы працягнуцца ў Багдадзе ўвесь тыдзень.

У Хілі на поўдні Ірака каля аднаго з рэстаранаў горада падарваліся два начыненыя выбухоўкай аўтамабілі. Адзін з іх быў падарваны смяротнікам. Выбухі ў Хілі панеслі жыцці не меней за 15 чалавек.

Яшчэ два выбухі адбыліся на поўначы краіны ў Баладзе, які насяляюць пераважна шыіты.

Фота — REUTERS