Адбылося лёсаванне 1/4 фінала Кубка Беларусі па футболе

У выніку лёсавання ўтварыліся наступныя пары:

"Ліда" — "Нафтан" (Наваполацк),
"Дынама" (Брэст) — "Гомель",
"Клечаск" (Клецк) — "Нёман" (Гродна),
СКВІЧ (Мінск) — "Мінск".

Пераможца вызначыцца ў адзінай гульні, якая адбудзецца на полі каманды, пазначанай першай, інфармуе сайт football.by.

Адзначым, што сярод удзельнікаў 1/4 фінала тры каманды прадстаўляюць першую лігу (прычым, "Ліда" толькі прабілася ў яе з другой лігі). Уладальнік Кубка Беларусі атрымае права згуляць у кваліфікацыі Лігі Еўропы.