Адбываецца ператрус у офісе незалежнага прафсаюза РЭП
Пачаўся вобыск у офісе незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), паведамляе Praca-by.
Падрабязнасці пакуль невядомыя. Мабільны тэлефон старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, гэтак жа, як і тэлефон супрацоўнікаў офіса, адключаныя.
Нагадаем, 11 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры кіраўніка рэгіянальнага прадстаўніцтва незалежнага прафсаюза РЭП па Мінскай вобласці Мікалая Пахабава і яго жонкі, юрыста прафсаюза, Жанны Запрыварынай. У актывістаў канфіскавалі тэхніку, дакументы і электронныя носьбіты інфармацыі. 12 студзеня Мікалая Пахабава выклікалі на допыт у КДБ. У той жа дзень адбыўся ператрус у доме намесніка старшыні прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк у Брэсце.