Аднаўляецца працэс Канавалава-Кавалёва
Скончыўся двухдзённы перапынак у паседжаннях.
У мінскім “Доме правасуддзя” сёння адновіцца працэс падазраваных у арганізацыі серыі выбухаў і тэракта ў метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Як плануецца, сёння слова возьмуць адвакаты абвінавачаных.
Нагадаем, што Дзмітрыя Канавалава вінавацяць у падрыхтоўцы і здзяйсненні тэракта 11 красавіка 2011 году. Канавалаў прызнаў сваю віну. Яму пагражае смяротнае пакаранне. Уладзіслава Кавалёва вінавацяць у садзейнічанні ў падрыхтоўцы тэракта і неданясенні на Канавалава. Кавалёў віны не прызнае і актыўна ўдзельнічае ў працэсе.