Аднаўляецца суд над Святаславам Барановічам
12 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёну Мінска працягнецца разгляд справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010.
Святаслаў Барановіч быў на Плошчы 19 снежня 2010 году. Яго вінавацяць ва "удзеле ў масавых беспарадках". Барановічу пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Мінулае паседжанне адбылося 28 верасня. Тады суд заслухаў паказанні 10 з 23 заяўленых абвінавачаннем сьведкаў — гэта спецназаўцы міліцыі, якія ўдзельнічалі ў разгоне акцыі 19 снежня. Суддзя Алена Рудніцкая вырашыла выклікаць у залю ўсіх сведкаў, паведамляе "Свабода".