Адвакат кіроўцы "Поршэ Каен" абскардзіў прысуд
Ён падаў скаргу на 13 аркушах.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", адвакат Ігар Папкоўскі лічыць, што "былі безумоўныя падставы для падачы скаргі".
Нагадаем, трагедыя адбылася 13 лістапада 2012 года. Дзевяцігадовы Уладзь Груддзеў пасля завяршэння урокаў (трэцякласнік вучыўся ў другую змену) на пляцоўцы перад 23-й сталічнай школай гуляў з сябрамі ў даганялкі. Хлопчыкі бегалі адзін за адным. У нейкі момант Уладзь выбег на праезд для аўтатранспарту, дзе трапіў пад колы машыны Андрэя Забабуры.
15 лютага суд Фрунзенскага раёна асудзіў кіроўцу на 4 гады калоніі-пасялення. На 5 гадоў яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў.

Фота — svaboda.org, Еўрарадыё