Аэраклубы распрадаюць авіятэхніку
Добраахвотнае таварыства спрыяння арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) прадае самалёты АН-2 і верталёты МІ-2.
Тэхніка прадаецца ў Цэнтральным, Магілёўскім, Віцебскім і Бабруйскім аэраклубах, паведамляе сайт dosaaf.gov.by. Авіятэхніку плануецца прадаваць на конкурсах альбо аўкцыёнах.