Афіцыянтка ўцякла ў норкавым футры наведвальніцы кавярні
Выпадак адбыўся ў Санкт-Пецярбургу. Афіцыянткай-зладзюжкай была наша суайчынніца з Беларусі.
Як піша сайт konkretno.ru, тры маладыя жанчыны прыйшлі ў кавярню адзначыць дзень нараджэння адной з іх. 26-гадовая жанчына перадала афіцыянтцы сваё норковае футра і папрасіла здаць яго ў гардэроб.
Калі сяброўкі сабраліся сыходзіць, выявілася, што футра ў гардэробе няма. Разам з ім знікла і афіцыянтка. Кошт футра складае больш за дзве тысячы долараў.
Пра афіцыянтку пакуль вядома толькі, што яе клічуць Таццянай, прыехала з Беларусі, у кавярні працавала першы дзень.
Фота — moscow.olx.ru