Агонь Алімпійскіх гульняў адправяць у космас
У Маскве ў панядзелак прадставілі паходню эстафеты Алімпійскага і Паралімпійскага агня "Сочы-2014".
Яна распрацаваная групай расійскіх дызайнераў.
Прэзідэнт аргкамітэта Дзмітрый Чарнышэнка заявіў, што Алімпійскі агонь падчас эстафеты пройдзе праз 2900 населеных пунктах па ўсёй планеце, патрапіць нават у космас.
У абрысе паходні адгадваецца пяро Жар-Птушкі, адзначае БЕЛТА.
Фота — rsport.ru