АГП: Лёс атамнага праекту мусіць вырашацца на рэферэндуме
Такую заяву распаўсюдзіла сёння палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
У сувязі з 25 угодкамі трагедыі на Чарнобыльскай АЭС палітрада АГП прыняла заяву, у якой у чарговы раз раскрытыкавала праект урада па будаўніцтве АЭС у Беларусі. І выказала меркаванне, што падобныя пытанні мусяць вырашацца непасрэдна народам.
"Выклікае здзіўленне, што па пытаннях значна меней важных і значных у Беларусі праводзіліся рэферэндумы, а праблема, якая тычыцца літаральна кожнага грамадзяніна краіны, вырашаная ў кулуарах", — гаворыцца ў заяве.
Палітрада звяртае ўвагу на тое, што "нядаўняя трагедыя ў Японіі павінна прымусіць беларускія ўлады яшчэ раз вярнуцца да асэнсавання таго, што адбываецца. Другога Чарнобыля Беларусь не перажыве".