Агучаць прысуд маньяку "Рэмба", ён забіў 9 чалавек і з'еў сэрца (відэа)

Пензенскі абласны суд у пятніцу вынесе прысуд 24-гадоваму жыхару горада Белінска па мянушцы "Рэмба". Яго абвінавачваюць у забойстве дзевяці чалавек — пераважна алкаголікаў і валацугаў. Сэрца аднаго з іх ён... з'еў.

Як паведамляе РІА "Новости", у кватэры "Рэмба" быў знойдзены дзённік з падрабязным апісаннем забойстваў. Падчас праверкі яго паказанняў былі знойдзеныя дзевяць закапаных трупаў.

Крымінальная справа складаецца з дзевяці тамоў. Маньяку пагражае пажыццёвае зняволенне.