Агучаная новыя кошты продажу "Белтрансгазу" і МТС?

Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар дэпартамента аналітыкі і рызыка-менеджменту UFS Investment Company Павел Васіліадзі, паведамляе БелТА.

"Беларускі пакет "Белтрансгазу" мы ацэньвалі на аснове пакета, які належыць "Газпраму", які паступова скупляў яго траншамі цягам 2007-2010 гадоў", — растлумачыў эксперт.

Кампанія UFS ацаніла і кошт беларускай дзярждолі ў пакеце акцый кампаніі МТС — 700-800 млн. долараў. "Сам МТС агучваў лічбу 600 млн. долараў, але мы закладвалі больш высокія тэмпы росту прыбытку з абанентаў і пранікненне шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт", — адзначыў Васіліадзі.