Акадэмія кіравання возьме на практыку масквічоў

Студэнты Маскоўскага інстытута эканомікі, менеджменту і права ўпершыню пройдуць практыку ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. Пяцёра навучэнцаў 3 курса спецыяльнасцяў "эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", "фінансы і крэдыт" пазнаёмяцца з дзейнасцю Акадэміі кіравання, а таксама з грашовай і падатковай палітыкай Беларусі.

Практыка працягнецца дзесяць дзён. Па яе завяршэнні масквічоў чакае разнастайная культурная праграма.