Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла ў райцэнтры Дрыбін
У ёй узялі ўдзел двое мясцовых жыхароў — Тамара Юневіч і Мікалай Юркоў.
Паводле спадарыні Юневіч, яны сваю акцыю праводзілі ля цэнтральнай крамы, непадалёк ад райвыканкаму, паведамляе “Радыё Свабода”.
Удзельнікі трымалі ў руках партрэт Андрэя Саннікава і спіс палітвязняў. Пікетам зацікавіўся начальнік мясцовай міліцыі, але затрымліваць удзельнікаў не стаў.