Актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка затрыманы
У міліцыю яго забралі ўчора, 29 снежня проста з дому. Усю ноч ён правёў за кратамі.
Маладому чалавеку прыпісваюць дробнае хуліганства, але ж суд накіраваў справу на дапрацоўку.
Выглядае на тое, што ў міліцыянтаў ёсць жаданне не выпусціць Аляксандра на волю да навагодніх святаў. Магчыма, праваахоўнікі баяцца нейкіх пераднавагодніх акцыяў апазіцыйнай моладзі, заявіла Радыё Свабода намесніца старшыні выканкаму Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аксана Крышчановіч.