"Аланія" вырашыла не купляць яшчэ аднаго гульца БАТЭ

Паводле звестак "Прессбола", гульцом клуба з Уладзікаўказу мог стаць таксама Максім Бардачоў. Ён ездзіў на перамовы ў Маскву, але яны аказаліся безвыніковыя. Раней паведамлялася, што Бардачовым цікавіліся нямецкі "Вердэр" і турэцкі "Касымпаша".

Адзначым, што "Аланія" займае 15-е месца (перадапошняе) ў расійскай Прэм'ер-лізе.

Рэнан Брэсан пераходзіць у расійскі клуб "Аланія"

На здымку: Максім Бардачоў у матчы БАТЭ супраць славутай "Барселоны", снежань 2011 г. Фота — fcbate.by