Алег Знарок можа ўзначаліць хакейную зборную Беларусі
Трэнер паабяцаў даць адказ на працягу тыдня.
Раней Знарок узначальваў хакейную зборную Латвіі. Але сёлета ў траўні кіраўніцтва Латвійскай хакейнай федэрацыі вырашыла, што зборная Латвіі кепска выступіла на чэмпіянаце свету і звольніла трэнераў.
Цяпер Знарок атрымаў прапанову ад Беларускай федэрацыя хакею, паведамляе сайт d-pils.lv. Нагадаем, што раней такую ж прапанову атрымаў Уладзімір Крыкуноў. Але ён адмовіўся, бо ўзначаліў казанскі "Ак Барс".
Таксама ў спісе кандыдатаў называюцца беларус Андрэй Сідарэнка і славак Любамір Паковіч.