Алена Ланская запісвае ў Лондане сольны альбом
Спявачка, перамога якой на "Еўрафэсце" была названая "падтасоўкай", збіраецца пазмагацца за паездку на "Еўрабачанне" ў наступным годзе.
Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ. Ланская адзначыла, што "сітуацыя непрыемная для артыста", які ўжо "быў у ролі пераможцы", але "усё павінна праходзіць справядліва".
Нагадаем, падчас нарады ў пятніцу, прысвечанай перагляду вынікаў "Еўрафэста", кіраўнік дзяржавы загадаў прынесці афіцыйныя прабачэнні Алене Ланской, якая была прызнаная ахвярай сітуацыі. На "Еўрабачанне" ў Баку ад Беларусі замест яе сёлета едзе гурт Litesound.