Алтайскіх вытворцаў малака душаць канкурэнты з Беларусі

Сітуацыю ў Алтайскім краі характарызуюць як “малочны крызіс”, піша “Камсамолка”. Каб урэгуляваць пытанне, давялося правесці відэаканферэнцыю з Міністэрствам сельскай гаспадаркі Беларусі. Вырашана часова прыпыніць пастаўку ў Расію малочнай сывараткі і сухога цэльнага малака. Калі выявяць факты ўвозу ў Расію сыра па дэмпінгавых коштах, беларускі бок узяў на сябе абавязанне спыніць гэтыя пастаўкі таксама.