Аляксандр Арэстовіч знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ
Аляксандр Арэстовіч, давераная асоба Міколы Статкевіча, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў яго сын Дзмітрый.
Паводле яго слоў, на працягу двух дзён ён нічога не ведаў пра
бацьку. Яшчэ ўчора ў КДБ адмаўлялі, што Аляксандр Арэстовіч знаходзіцца
там. Аднак сёння на гарадскі нумар патэлефанавала дзяжурная адвакатка і
паведаміла, што палітык знаходзіцца ўсё ж у следчым ізалятары КДБ. Ён
затрыманы ў якасці падазраванага па справе аб масавых беспарадках. Такім
чынам, на сённяшні дзень падазраванымі па справе з’яўляюцца ўжо 19
чалавек.
Дзмітрый Арэстовіч кажа, што бацька
хворы на цукровы дыябет. Паводле адвакаткі, у яго адсочваюць узровень
цукру ў крыві. Аляксандр Арэстовіч маўчыць і ні з кім не размаўляе,
дадала яна.