Аляксандр Глеб хоча быць спартовым дырэктарам, а не трэнерам

Паўабаронца барысаўскага БАТЭ і зборнай Беларусі кажа, што пасля заканчэння гульнявой кар'еры не хоча быць трэнерам — толькі спартовым дырэктарам. Па словах Глеба, якія пераказвае goals.by, трэнер — гэта вельмі адказная і нервовая праца, на якой даводзіцца шмат перажываць. Футбаліст адзначае, што бачыў, як, напрыклад, Гвардыёла за месяц станавіўся сівым.

Фота — ultra-music.com