Аляксандр Глеб можа перайсці ў адзін з расійскіх клубаў?
Расійская газета "Советский спорт" называе прэтэндэнтаў — самарскія "Крылья Советов" альбо краснадарская "Кубань".
Паводле звестак выдання, яны зацікаўленыя ў Глебе. Аднак, ці ідуць нейкія перамовы, не паведамляецца. Трансфернае акно ў Расіі зачыняецца 24 лютага. Нагадаем, 30-гадовы Аляксандр Глеб пасля разрыву кантракта з "Барселонай" знаходзіцца ў статусе свабоднага агента.
Тым часам, брат Аляксандра Вячаслаў Глеб пасля няўдалых спробаў працаўладкавацца ў замежжы заключыў на год кантракт з "Гомелем".