Аляксандр Глеб падпісаў гадавы кантракт з БАТЭ
Ён працягнецца акурат да 31 снежня 2013 года.
Пра ўмовы кантракту барысаўская каманда не паведамляе. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар футбольнага клуба Сяргей Дашкевіч:
Дашкевіч: "Вы што! Такія рэчы ніхто не разгалошвае. Гэта асабістая справа клуба і футбаліста".
Дарэчы, у каментары "Прессболу" футбаліст заявіў, што хацеў бы працягнуць кар'еру ў бундэслізе.
Нагадаем, што Аляксандр Глеб вярнуўся ў БАТЭ ў ліпені 2012-га. За паўгода ён правёў за БАТЭ 16 матчаў (6 — у чэмпіянаце краіны, 10 — у Лізе чэмпіёнаў).
31-гадовы футбаліст цяпер працуе разам з камандай на клубнай базе ў Дудзінцы. 17 студзеня ён адправіцца ў з клубам на збор у турэцкі Бялек.
Фота — bymedia.net