Аляксандр Глеб вызначыўся ў матчы "Крылаў Саветаў"
Таварыская гульня прайшла ў Галандыі, дзе самарскі клуб знаходзіцца на зборах.
"Крылы Саветаў" перамаглі мясцовы клуб 3-га дывізіёна ВХК — 3:1. Акрамя Глеба ў матчы ўзялі ўдзел беларусы Сяргей Верамко (ён увесь матч абараняў браму), і Дзмітрыі — Вярхоўцаў і Молаш, паведамляе "Прессбол".
Дарэчы, Аляксандр Глеб сцвярджае, што ён сам папрасіў Георгія Кандрацьева не выклікаць яго ў нацыянальную зборную на лютаўскі спарынг у Турцыі са зборнай Малдовы. Паводле Глеба, пакуль ён не мае гульнявой практыкі і знаходзіцца не ў лепшай форме.