Аляксандр Лукашэнка завітае да Кастра і Чавеса

У панядзелак беларускі лідар ускладзе вянок да Мемарыялу Хасэ Марці, нацыянальнага героя Кубы, пасля чаго правядзе перамовы з цяперашнім кіраўніком Вострава Свабоды Раулем Кастра. Увечары 25 чэрвеня Лукашэнка пакіне Кубу, перадае РИА Новости.

Адносіны Кубы і Беларусі прадстаўнікі абедзвюх краін характарызуюць як “цудоўныя” і адзначаюць патэнцыял іх развіцця ў эканамічнай, гандлёвай, навуковай сферах і ў галіне аховы здароўя. Паводле афіцыйных звестак, таваразварот паміж дзвюма краінамі перавышае 50 мільёнаў долараў.

З Кубы Лукашэнка паляціць у Венесуэлу. Нядаўна кіраўнік гэтай краіны Уга Чавес заяўляў, што візіт беларускага лідара адбудзецца менавіта 26 чэрвеня.

Яшчэ адным пунктам лацінаамерыканскага турнэ Лукашэнкі стане Рэспубліка Эквадор.