Аляксандр Рыбак гатовы ўдзельнічаць у “Еўрабачанні” ад Беларусі

Пераможца конкурсу "Еўрабачанне-2009", нарвежскі музыка беларускага паходжання Аляксандр Рыбак гатовы напісаць песню для беларускага выканаўцы на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне". Пра гэта ён заявіў 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне, ці змог бы прадставіць на конкурсе Беларусь.


Па словах Рыбака, ён вырашыў больш не ўдзельнічаць у конкурсе як выканаўца. Аднак гатовы напісаць песню для "Еўрабачання". Прычым не важна для якой краіны, паведамляе БелаПАН.