Аляксея Янукевіча выклікаюць сведчыць па тэракту?

Верагодна, сведчыць Аляксею Янукевічу давядзецца па справе аб тэракце ў метро. Пракуратура, выконваючы ўказанне кіраўніка дзяржавы "апытаць усіх", ужо запрашала сведкамі апазіцыянераў Рыгора Кастусёва, Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзьку.

Янукевіч на гэты выпадак удакладняе, што падчас выбуху ён асабіста знаходзіўся на Ўправе Партыі БНФ, дзе было шмат сведак.