Амбасадар ЗША ў АБСЕ наведаў Беларускі Дом у Варшаве (фота)

Дыпламата прынялі прадстаўнікі трох арганізацый, якія заснавалі Беларускі дом: Алесь Зарэмбюк (Беларускі Дом Інфармацыйны), Зміцер Бародка (Еўрапейская Беларусь), а таксама Ігар Знык (Пасольства культуры).

Сустрэча прысвячалася дзейнасці Беларускага Дома, а таксама абмеркаванню яго магчымага супрацоўніцтва з амерыканскай амбасадай. На заканчэнне Дэвід Джонсан пажадаў плённай працы Беларускаму Дому і выказаў перакананне ў неабходнасці такой арганізацыі.