Амерыканец пабудаваў самы высокі ровар у свеце (відэа)
Больш таго, мужчына ездзіў па Лос-Анджэлесе на чатырохметровым ровары. Ён адпавядае вышыні буйнога слана.
Як інфармуе сайт delfi.lv, амерыканец здымаў сваю паездку па горадзе на відэакамеру, якую прымацаваў да галавы. Дарэчы, гэты незвычайны ровар быў зроблены ўсяго за 12 гадзінаў.