Амерыканскія дактары знайшлі “цюленевы” грып
Узбуджальнік віруса вядзе сваё паходжанне ад “птушынага” грыпу. Новы вірус “патэнцыйна небяспечны” для чалавека.
Эпідэмія “цюленевага грыпу” здарылася ў верасні мінулага года на атлантычным узбярэжжы ЗША. Жывёлы пакутавалі ад пнеўманіі і паразы скуры. Сярод захварэлых пераважалі цюлені ва ўзросце да шасці месяцаў.