Анатоль Ляўковіч хоча замірыцца з канкурэнтамі?

Нагадаем, што партыя выключыла Ляўковіча са сваіх шэрагаў і правяла ўжо два з'езды. На адным з іх кіраўніком быў абраны Анатоль Сідарэвіч, на другім Ірына Вештард. Міністэрства юстыцыі не прызнала ніводнага з гэтых з'ездаў і па-ранейшаму лічыць лідарам партыі Анатоля Ляўковіча.

Цяпер Ляўковіч прапануе стварыць агульны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні паўторнага з'езду. У яго прапануецца ўключыць па сем прадстаўнікоў кожнага з канфліктуючых бакоў. У сваім мемарандуме Ляковіч абвяшчае, што партыя павінна імкнуцца "ўвайсці ў сістэмны палітычны працэс". Акрамя таго, ён патрабуе скасаваць пратакол пра яго выключэнне з партыі, перадае БелаПАН.

Ляўковіч пагаджаецца замірыцца з Вештард і бальшынёй іншых сацыял-дэмакратаў. Але не хоча бачыць у адных з сабой шэрагах Валянціна Аскірку, Алега Трусава, Мечыслава Грыба.

111010 WeshtardS.mp3