Андэрсу Брэйвіку афіцыйна выставілі абвінавачанне ў тэрарызме

Брэйвік абвінавачваецца ў здзяйсненні тэракту, у забойстве 77 чалавек, "спробе парушыць галоўныя асновы функцыянавання грамадства" і спробе яго запалохаць.

Абвінавачанне было зачытана і самому Брэйвіку ў турэмнай камеры. Як паведамляе Reuters, ён успрыняў яго спакойна.

Судовы працэс над тэрарыстам мусіць пачацца ў красавіку. У выпадку, калі Андэрс Брэйвік будзе прызнаны псіхічна здаровым, яму пагражае максімальнае пакаранне — 21 год турэмнага зняволення. У адваротным выпадку яму прызначаць абавязковае лячэнне.

Фотакалаж — ukrtribune.org.ua