Андрэй Арамнаў вярнуўся на памост і адразу перамог

У рыўку ён узняў штангу са 180 кг, у штуршку — 220, а па суме мнагабор’я  — 400 кг. На турнірах спартсмена не было два гады. Апошні раз ён выступаў у красавіку 2010 года на чэмпіянаце Еўропы ў Мінску, але тады яго злавілі на ўжыванні допінгу і пазбавілі залатога медаля, піша kp.by.

Андрэй Арамнаў стаў знакамітым не толькі сваёй алімпійскай перамогай, але і шматлікімі скандаламі. Напрыклад, ён быў на 5 гадоў пазбаўлены правоў кіроўцы за язду ў нецвярозым стане. Арамнаву належаць сусветныя рэкорды, якія значна перавышаюць яго цяперашнія паказнікі. У Пекіне ён у рыўку ўзняў 200 кг, у штуршку — 236, а ў суме — 436 кг. Да наступнай Алімпіяды асілак разлічвае вярнуцца ў былую форму.