Angry Birds стане асновай адразу для некалькіх фільмаў
Праца над сцэнаром, заснаваным на адной з самых паспяховых у мабільнай індустрыі гульняў, ужо пачалася.
Упэўненасць у поспеху ідэі выказаў віцэ-прэзідэнт студыі Rovio Віле Хейары, паведамляе onliner.by. Паводле яго слоў, у гульні ёсць дастатковы патэнцыял для таго, каб па яе матывах выйшла не адна, а некалькі поўнаметражных карцін накшталт «Ледніковага перыяду».
Для больш паспяховай рэалізацыі ідэі кампанія Rovio, дзе была распрацаваная знакамітая гульня Angry Birds, нават набыла анімацыйную студыю.