Апазіцыя накіравалася ў чарнобыльскую зону

Як распавёў БелаПАН каардынатар кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў, яны прывядуць у парадак сумежную тэрыторыю. Акрамя таго, наведаюць 3-4 былыя населеныя пункты, ускладуць кветкі і вянкі да памятных знакаў, якімі пазначаныя месцы пахаваных вёсак. Пасля прадстаўнікі кааліцыі ўшануюць памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ля помніка пахаваным вёскам у Чэрыкаве.