Апазіцыя працуе над адзінай стратэгіяй

Чарговы раўнд кансультацыяў прайшоў 20 студзеня ў Мінску ў офісе руху "За Свабоду", паведамляе сайт АГП

Па словах Льва Марголіна, які прадстаўляў на гэтым мерапрыемстве АГП, цяпер ужо ёсць агульны дакумент, ідзе ўзгадненне асобных яго палажэнняў. Праца над адзінай стратэгіяй будзе працягнутая ў панядзелак, 23 студзеня.