Арганізацыя еўрапейскіх медыя занесла Беларусь у парушальнікі свабоды СМІ
Арганізацыя паўднёва-ўсходніх еўрапейскіх медыя зарэгістравала ў 2011 годзе каля 700 парушэнняў свабоды прэсы.
Гэтая статыстыка тычыцца Паўднёвай, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, перадае БелаПАН. Арганізацыя зафіксавала парушэнні ў Албаніі, Босніі і Герцагавіне, Беларусі, Балгарыі, Харватыі, Кіпры, Чэхіі, Грэцыі, Венгрыі, Косаве, Македоніі, Малдове, Чарнагорыі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Турцыі ды Украіне.
Сярод парушэнняў называюцца затрыманні і арышты журналістаў, забароны на перамяшчэнне, палітычны і рэлігійны ціск, пагрозы па электроннай пошце і па тэлефоне, спробы забойства, крымінальныя абвінавачванні, хатнія арышты.
Арганізацыя паўднёва-ўсходніх еўрапейскіх медыяў базуецца ў Вене. У яе ўваходзяць рэдактары і вядучыя журналісты еўрапейскіх газет, радыёстанцый і тэлеканалаў.