Аршанскае дэпо згубіла імя Заслонава
Імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава было нададзена Аршанскаму лакаматыўнаму дэпо ў 1947 годзе.
Як піша сайт orsha.eu, шэсць гадоў таму ў дэпо праходзіла рэарганізацыя, перарабляліся ўстаноўчыя дакументы. З Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Оршу дакументы вярнуліся без імя Заслонава. Тады значэння гэтаму не надалі. І хоць па дакументах у прадпрыемства імя Заслонава няма, але на пячатцы яно працягвала заставацца.
Але ў банку звярнулі ўвагу на неадпаведнасць і загадалі прыбраць, інакш грошай на заробкі не дадуць. Дэпо прыбрала імя Заслонава з пячаткі, а назад вярнуць ужо не можа.
Мінскае аддзяленне чыгункі запатрабавала дакументальнае пацверджанне, што імя Заслонава было надавадзенае дэпо. Але менавіта гэтага дакумента няма ні ў архіве праўлення Беларускай чыгункі, ні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, ні ў Нацыянальным архіве краіны.
Фота — photopark.com.ua