Артура Эшбаева асудзілі на 7 сутак арышту

Яго жонку Аляксандру, а таксама актывістаў Міхаіла Хвядчэню, Яўгена Саблева і яшчэ двух чалавек адвезлі ў Смалявіцкі РАЎС. Ці маюць яны дачыненне да Народнага сходу, цяпер высвятляецца. Вядома, што яны прыйшлі ў суд, каб падтрымаць Артура. На людзей склалі пратаколы і пасля адпусцілі.

Пры гэтым адзін з супрацоўнікаў міліцыі пагражаў Аляксандры Эшбаевай арыштам на трое сутак. Эшбаевы маюць маленькае дзіця, якому яшчэ не споўнілася трох год, паведамляе сайт smaliavichy.by