Арыгінал Статута ВКЛ з'явіўся ў электронным выглядзе
Электронная копія зробленая з кнігі, якую сёлета выкупіў Музей гісторыі Магілёва.
Адсканаваны Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года цяпер выстаўлены на сайце музея.
Нагадаем, што кнігу выкупілі ў Расіі з ініцыятывы музея. Збор грошай ладзіўся па ўсёй Беларусі. Прэзентацыя Статута, як нагадвае Радыё "Свабода", адбылася 9 чэрвеня ў гарадской ратушы Магілёва.
Фота — svaboda.org