Аспірант дамагаецца месца ў інтэрнаце праз Адміністрацыю прэзідэнта
Калі месца не дадуць, ён плануе правесці акцыю з удзелам БРСМ “За квітнеючую Беларусь з ложка-месцамі для ўсіх”!
Магілёвец Аляксей Паўлоўскі кажа, што конкурс на ложак у студэнцкім інтэрнаце вышэйшы, чым пры паступленні ў аспірантуру. Іншагароднія студэнты мусяць шмат часу і сродкаў выдаткаваць на пошук месца пражывання, што замінае іх навуковай падрыхтоўцы.
Хлопец паступіў у аспірантуру Інстытута фізіялогіі акадэміі навук. У паведаменні, якое ён атрымаў пасля паступлення, напісана, што на перыяд навучання ў аспірантуры яму прадастаўляецца "ложка-месца". Аднак месца ў інтэрнаце новаспечаны аспірант так і не атрымаў.
Дарэчы, пад зваротам Аляксея ў Адміністрацыю прэзідэнта падпісаліся яшчэ чатыры аспіранты.