Астравец стане бізнэс-сталіцай Гродзенскай вобласці
На адзін дзень. Там 8 верасня адкрыецца рэгіянальная выстава-кірмаш "Паўночны вектар Гродзеншчыны-2012".
Таксама пройдзе міжнародны эканамічны форум "Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва".
Як паведамляе БЕЛТА, сваю прадукцыю ў Астраўцы прэзентуюць каля 80 вытворцаў з трох паўночных раёнаў вобласці — Астравецкага, Смаргонскага і Ашмянскага. У эканамічным форуме возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнэс-структур, дыпламаты з краін СНД і Еўропы.
Фота — bymedia.net