Ацяпленне ў адміністрацыйных і прамысловых будынках Мінска адключана

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне адключыць ацяпленне у адміністрацыйных і вытворчых будынках у сталіцы, акрамя будынкаў архіваў, музеяў, тэатраў, бібліятэк і лазняў. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.

Па яго словах, адключаць ацяпленне ў жылфондзе, дзіцячых дашкольных установах, школах і лякарнях яшчэ не плануецца. "Адключаць цяпло ў дамах, садках, школах, лякарнях не прадугледжваецца, паколькі тэмпература паветра яшчэ досыць нізкая: у начны час апускаецца да мінус 1-2 градусаў", - сказаў Анатоль Лавнічук.