Азаранка стала 4-й у сусветным тэнісным рэйтынгу

Да гэтага Вікторыя Аазаранка займала пятую пазіцыю ў рэйтынгу. Пасля таго, як на мінулым тыдні яна дайшла да паўфіналу Уімблдонскага турніру, наша спартоўка паднялася на адну прыступку ўгару, перадае БЕЛТА


Першае месца па-ранейшаму ў прадстаўніцы Даніі Каралін Вазняцкі. 2-я пазіцыя — у бельгійкі Кім Клійстэрс. А на 3-м радку рэйтынгу засталася расіянка Вера Званарова. 


У першую сотню цяперашняга рэйтынгу WTA уваходзяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: Настасся Якімава - на 93-м месцы, а Вольга Гаварцова - на 96-м радку.