Бабруйскіх чыноўнікаў будуць кантраляваць праз відэакамеры

Паводле яго словаў, у наступным годзе плануецца ўсталяваць сістэмы для аўдыя- і відэаназірання ў службовых кабінетах і прыёмных гарвыканкаму, піша “Вечерний Бобруйск”. Нагодай стала вялікая колькасць скаргаў на некарэктныя паводзіны чыноўнікаў з боку грамадзянаў.  


Бонахаў кажа, што гэтая мера не супярэчыць закону. Ён спадзяецца, што гэта дапаможа пры праверцы скаргаў на карэктнасць паводзінаў як чыноўнікаў, так і асобных грамадзян.