Баі за Трыпалі спыніліся. Паўстанцы ваююць за Сірт
Родны горад Муамара Кадафі ахоўваюць некалькі тысяч верных яму вайскоўцаў.
На чацвёрты дзень пасля таго, як лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў сталіцу Лівіі Трыпалі, у горадзе практычна спынілася стральба. Між тым паўстанцы працягваюць спробы ўзяць штурмам тыя гарады, якія застаюцца пад кантролем сіл Кадафі. Паблізу роднага горада Кадафі Сірт яны вядуць бой з некалькімі тысячамі прыхільнікаў палкоўніка, паведамляе ВВС.