Банкаўскія ўклады ў рублях скарачаюцца

Аб гэтым паведамляецца ў статсправаздачы Нацбанка Беларусі. Да верасня штомесяц захоўвалася станоўчая дынаміка прыросту тэрміновых дэпазітаў у нацвалюце. У прыватнасці, у жніўні прырост тэрміновых укладаў склаў 6,1%, у ліпені — 1,2%. У выніку за 9 месяцаў яны выраслі на 33,7%, або на 7 трыльёнаў рублёў.

Тэрміновыя дэпазіты ў верасні масава закрывалі як фізічныя асобы, так і кампаніі. Пры гэтым адбываўся масавы прыток тэрміновых укладаў у замежнай валюце — за месяц яны выраслі ў эквіваленце на 4,2 трыльёны.