Барак Абама адправіў ў адстаўку кіраўніка адміністрацыі Белага дома

Уільям Дэйлі быў прызначаны на пасаду кіраўніка адміністрацыі Белага дома ў студзені 2011 года. Перад гэтым ён займаў пасаду міністра гандлю краіны і працаваў топ-мэнэджэрам банка JP Morgan, паведамляюць інфармагенцтвы.


На свабодную пасаду прызначаны цяперашні кіраўнік адміністрацыйна-бюджэтнага кіравання пры прэзідэнце ЗША Джэк Лью. Новы кіраўнік адміністрацыі Барака Абамы стаў трэцім за час яго прэзідэнцтва.