Баранавіцкія прадпрымальнікі рыхтуюцца да мітынгу
Заяву на правядзенне мітынгу 19 студзеня 2012 года напісаў у гарвыканкам прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.
Ён адзначае, што мітынг арганізуецца на знак пратэсту супраць несумленных выбараў у Савет базару, якія правяла адміністрацыя рынку. Рэч у тым, што гарвыканкам не прызнаў выбары Савета базару, якія правялі прадпрымальнікі. Пасля гэтага адміністрацыя базару зладзіла “свае” выбары, нават не збіраючы сход, і абрала “свой” Савет.
Чарнавус піша ў заяве, што на мітынгу будзе прыкладна 600 чалавек. Ён абяцае падпісаць дамовы з міліцыяй, камунгасам, медыкамі і пажарнымі ды аплаціць выдаткі.