Барозу ўздыме ў Пражскім Градзе сцяг ЕС

Жазэ Мануэл Барозу ў аўторак і сераду сустрэнецца з кіраўніцтвам гэтай краіны.

Паведамляецца, што цяперашні прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан мае намер палепшыць адносіны з Еўрасаюзам. У Празе, між іншым, у сераду пройдзе афіцыйная цырымонія ўзняцця сцяга ЕС у Пражскім Градзе. Пасля гэтага прэзідэнт Чэхіі падпіша дадатак да Лісабонскага пагаднення, які не стаў падпісваць яго папярэднік Вацлаў Клаўс. Гэтым дакументам прадугледжана стварэнне стабілізацыйнага рэзервовага валютнага фонда, інфармуе РІА "Новости".

Фота — ria.ru